Паводле інфармацыі ўкраінскага Генштаба, за мінулыя суткі расійскія захопнікі амаль 150 разоў абстралялі тэрыторыю Украіны.
У паведамленні гаворыцца пра 114 баявых сутыкненняў, якія адбыліся на фронце. Расіяне запусцілі 4 ракеты, нанеслі 75 авіяўдараў і 66 артылерыйскіх удараў. Больш за 110 гарадоў падвергліся артылерыйскаму абстрэлу.
У адказ украінская авіяцыя атакавала 2 фарпосты, 8 раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войскаў і 3 сістэмы супрацьпаветранай абароны праціўніка. Ракетныя войскі абстралялі адзін фарпост і адзін раён канцэнтрацыі жывой сілы акупантаў.
IAR/нг