Беларуская Служба

Раніцай падняліся польскія і саюзныя знішчальнікі

08.05.2024 08:21
- Мы не зафіксавалі перасячэння польскай паветранай прасторы, - сказала ў эфіры TVN24 маёр Эва Злотніцкая. 
Польскі знішчальнік Krzysztof Świeżak/Polskie Radio

Раніцай падняліся польскія і саюзныя знішчальнікі - паведаміла Аператыўнае камандаванне родаў узброеных сіл.

Ноччу Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў. Былі атакаваныя, між іншым, Кіеў і Львоў.

Пасля 6-й раніцы вайскоўцы паведамілі, што «ў сувязі са зніжэннем узроўню пагрозы ракетных удараў расійскай авіяцыі па тэрыторыі Украіны былі спыненыя дзеянні польскай і саюзнай авіяцыі ў паветранай прасторы Польшчы».

- Мы не зафіксавалі перасячэння польскай паветранай прасторы, - сказала ў эфіры TVN24 маёр Эва Злотніцкая

Гэтай ноччу Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў. У некаторых рэгіёнах Украіны паветраная трывога доўжылася больш за шэсць гадзін. У Кіеве сірэны ўключыліся ў 2.47, адключылі сігнал некалькі хвілін пасля 6.00. Кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко заявіў, што ўсе цэлі, якія ляцелі ў бок Кіева, былі знішчаныя СПА.

Ноччу выбухі падаючых і збітых ракет і беспілотнікаў раздаваліся таксама на захад ад Львова.

Раніцай украінскія ўлады заявілі, што расійскія войскі ўначы здзейснілі масіраваны ўдар па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры Украіны.

яс/TVN24