Беларуская Служба

Стала вядома, колькі сусветныя аўтавытворцы зарабляюць на продажы аднаго аўтамабіля (СПІС)

07.05.2024 14:03
Першае месца займае Ferrari – на адным прададзеным аўтамабілі кампанія ў сярэднім зарабляе 117 тыс. 927 еўра. 
 Alfa Romeo 159 Sport Plus.
Аўтамабіль Alfa Romeo 159 Sport Plus. Ілюстрацыйны здымакфота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэсурс Car Industry Analysis апублікаваў дадзеныя, датычныя маржы паасобных аўтавытворцаў на адным прададзеным аўтамабілі ў 2023 годзе. Так, згодна з разлікамі найбольшы прыбытак ад продажу атрымлівае Ferrari – на адным прададзеным аўтамабілі кампанія ў сярэднім зарабляе 117 тыс. 927 еўра. На другім месцы – Porsche: заробак з аднаго адтамабіля ў дадзеным выпадку складае 22 тыс. 747 еўра. Трэці радок у спісе заняла кампанія Jaguar Land Rover - 8 тыс. 511 еўра.

Чарговыя месцы, з 4-га па 10-е, займаюць адпаведна: BMW (7 тыс. 236 еўра, Mercedes (6 тыс. 992 еўра), Tesla (4 тыс. 448 еўра) канцэрн Stellantis (3 тыс. 624 еўра), Subaru (2 тыс. 860 еўра), Isuzu (2 тыс. 826 еўра), Toyota (2 тыс. 780 еўра).

Дадзеныя датычаць кампаній, не паасобных брэндаў, таму ў спісе адсутнічаюць такія маркі, як, напрыклад, Lamborghini, якая ўваходзіць у склад канцэрну Volkswagen. У сваю чаргу брэнды Ferrari і Porsche, нягледзячы на тое, што з’яўляюцца часткай канцэрнаў Stellantis і Volkswagen адпаведна, трапілі ў рэйтынг таму, што функцыянуюць як асобныя маркі.

вс