Беларуская Служба

Пракуратура распачала следства па справе супрацоўніцтва суддзі Шмыта з замежнай разведкай

08.05.2024 14:21
Мэта — вызначыць усе акалічнасці магчымага супрацоўніцтва суддзі з замежнымі спецслужбамі.
Томаш ШмытPAP/Rafał Guz

Польская пракуратура ініцыявала расследаванне ўдзелу ў дзейнасці замежнай выведкі суддзі Ваяводскага адміністрацыйнага суда Томаша Шмыта. Суддзя папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.

Расследаванне было распачата ўчора. Яго мэта — вызначыць усе акалічнасці магчымага супрацоўніцтва суддзі з замежнымі спецслужбамі, у прыватнасці, аб'ёмы інфармацыі, да якой ён меў доступ. Падчас разбіральніцтва будзе прааналізавана фінансавая, асабістая і прафесійная сітуацыя Шмыта.

Мерапрыемствы, якія будуць выконвацца, даручаны спецслужбам, у тым ліку - Агенцтву ўнутранай бяспекі.

яс/IAR