Беларуская Служба

Польскі суддзя папрасіў прытулку ў Беларусі. На канферэнцыі ў Мінску ён падаў у адстаўку

06.05.2024 12:51
Паляк публічна падпісаў заяву аб звальненні са службы ў адміністрацыйным судзе Варшавы, прасіў беларускія ўлады забяспечыць яму абарону, а таксама заклікаў польскія ўлады аднавіць дыялог з Беларуссю і Расіяй, нахвальваючы самазванага кіраўніка Беларусі.
   -  . 6  2024 .
Томаш Шмыт на прэс-канферэнцыі ў Менску. 6 траўня 2024 года. Фота: БЕЛТА

Польскі суддзя Томаш Шмыт (Tomasz Szmydt) папрасіў абароны ў рэжыму Лукашэнкі. Адвакат выступіў на прэс-канферэнцыі ў сталіцы Беларусі Мінску ў прэс-цэнтры прапагандысцкага агенцтва БелТА.

Паляк публічна падпісаў заяву аб звальненні са службы ў адміністрацыйным судзе Варшавы, прасіў беларускія ўлады забяспечыць яму абарону, а таксама заклікаў польскія ўлады аднавіць дыялог з Беларуссю і Расіяй, нахвальваючы самазванага кіраўніка Беларусі. Больш падрабязнасцяў гэтай прэс-канферэнцыі агенцтва БелТА не паведамляе.

Томаш Шмыт быў адным з фігурантаў скандалу на глебе нянавісці ў Міністэрстве юстыцыі Польшчы. Суддзя прызнаўся, што ўдзельнічаў у цкаванні ў сацыяльных сетках суддзяў, якія выступалі супраць змяненняў у судовай сістэме і міністэрстве, якое тады ўзначальваў Збігнеў Зёбра. У акцыі таксама ўдзельнічала былая жонка суддзі Эмілія Шмыт.

Пасля раскрыцця скандалу, за які яму магла пагражаць крымінальная адказнасць, юрыст шырока інфармаваў польскую прэсу пра свой удзел у запужванні і цкаванні калег. Томаш Шмыт тады публічна раскаяўся ў сваіх дзеяннях.

Нагадаем, польскі дэзерцір Эміль Чэчка, які ўцёк у Беларусь падчас міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, пазней быў знайдзёны павешаным.

iar/ez


У Беларусі знойдзены павешаным польскі дэзерцір

18.03.2022 11:47
Імя загінулага – Эміль Чачко, ён «праславіўся» тым, што пры канцы мінулага года ўцёк у Беларусь ды стаў распавядаць беларускай прапагандзе пра нібыта масавыя забойствы нелегальных мігрантаў польскімі жаўнерамі.