Беларуская Служба

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» удзельнікаў самага вялікага спісу на выбарах у Каардынацыйную раду

08.05.2024 12:15
Пра стварэнне кааліцыі «Каманда Латушкі і рух «За свабоду» і яе ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду было абвешчана 25 красавіка.
K
Kіраўнік НАУ Павел Латушкаwww.youtube.com/@CabinetBelarus/скрыншот

КДБ Беларусі прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю «Каманда Латушкі і рух «За свабоду», якая ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду. Адпаведнае рашэнне ведамства прыняло 3 траўня, паведамляе «Свабода».

Кааліцыя «Каманда Латушкі і рух «За свабоду» – самы вялікі спіс на выбарах у Каардынацыйную раду, у яго ўваходзяць 46 чалавек, сярод іх – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай Павел Латушка, а таксама палітык, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
Паводле Паўла Латушкі, гэта кааліцыя, да якой далучыліся блогеры, юрысты, дзеячы культуры і прадпрымальнікі. Пра стварэнне кааліцыі і яе ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду было абвешчана 25 красавіка.

Акрамя гэтага, КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» праекты «Народны рэпарцёр», «Врачи за правду и справедливость» (у спісе асобаў, якія маюць да яго дачыненне, указаныя Васіль Завадзкі, Алег Дарашкевіч і Вольга Вялічка (Гуштын) і FreeInfoBel з Вольгай Пашкевіч і Іосіфам Дулебам.

аз

Апублікаваныя спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады

27.04.2024 16:03
Цягам бліжэйшага месяца, то бок да 25 траўня, працягнецца выбарчая агітацыя.