Беларуская Служба

Беларус, якога хацелі забраць у армію, атрымаў статус уцекача ў Арменіі

08.05.2024 11:03
Грамадзянін Беларусі Яраслаў Новікаў, якога затрымалі ў пачатку года ў Арменіі пры перасячэнні мяжы з Грузіяй у межах міждзяржаўнага вышуку СНД праз абвінавачанне ва ўхіленні ад службы ў войску, атрымаў статус уцекача ў Армэніі.
C
Cцяг Арменііpl.dhgate.com

«Толькі што Яраслаў атрымаў статус уцекача, крыху пазней ён будзе ўжо на волі», — паведаміў Радыё Свабода праўнік Хельсінскай асацыяцыі Арменіі Араік Папік’ян, які прадстаўляе інтарэсы Яраслава Новікава.

Грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава затрымалі 2 лютага ў Арменіі пры перасячэнні мяжы з Грузіяй.

Яраслаў Новікаў планаваў пераехаць з Грузіі ў Балгарыю, але не атрымаў візы. Яму параілі атрымаць неабходную візу на радзіме, але Новікаў туды не паехаў праз рызыку быць арыштаваным. Ён адправіўся падаць дакументы на візу ў суседнюю Арменію.

Суд Армэніі 4 лютага ўзяў Яраслава Новікава пад варту на 40 дзён для далейшай перадачы ўладам Беларусі пасля атрымання адпаведных дакументаў з Мінска.

У часе знаходжання ў ізалятары беларус падаў у міграцыйную службы Арменіі заяву на атрыманне статусу ўцекача і палітычнага прытулку.
яс