Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, выезду з Беларусі ў пункце пропуску «Брэст» чакаюць 300 легкавых аўтамабіляў і 48 аўтобусаў.
Перасячэнне мяжы на аўтобусе займае больш за суткі.
Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным на ўезд у ЕС. Па стане на раніцы больш за 1040 адзінак грузавога транспарту чакалі ў Літву.
Перад латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгараўшчына) было зафіксавана 490 грузавікоў.
вх