Беларуская Служба

Украінская мытня перадала арміі канфіскаваныя беларускія трактары

07.05.2024 11:45
Пры дапамозе гэтай тэхнікі будуць узводзіць фартыфікацыйныя загароды на поўдні Украіны.
Тэхніка вытворчасці Мінскага трактарнага заводаHomoatrox/Wikipedia Commons/CC BY-SA 3.0

Кіеўская мытня перадала Узброеным сілам Украіны чатыры трактары беларускай вытворчасці, якія канфіскавалі ў прадпрымальнікаў пры спробе незаконнага ўвозу тэхнікі на ўкраінскую тэрыторыю.

Згодна з паведамленнем, пры дапамозе гэтай тэхнікі будуць узводзіць фартыфікацыйныя загароды на поўдні Украіны, паведамляе Радыё «Свабода».

Кіеўская мытня не ўдакладніла кампанію, у якой канфіскавалі беларускую тэхніку.

вс