Кіберпартызаны прызналі сваю датычнасць да ўзлому сайту КДБ яшчэ ўвосень 2023 года. Пра гэта ўдзельнікі кібергрупоўкі напісалі ў сваім тэлеграм-акаўнце.
«Афіцыйны сайт КДБ РБ не працуе ўжо больш за 2 месяцы. А ўсё таму, што кіберпартызаны прабраліся туды яшчэ ўвосень 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю. Працягваем жахаць па дыктатуры», – гаворыцца ў паведамленні.
Скрыншот з сайту Камітэту дзяржаўнай бяспекі Крыніца: Киберпартизаны BY/Telegram
Для пацвярджэння сваіх дзеянняў кіберпартызаны выклалі спіс адміністратараў сайту Камітэту дзяржбяспекі, а таксама базу звестак сайту і логі серверу, паведамляе «Белсат».
вс